Украіна вярнула захопленага ў палон беларуса

Навіны
Евгений Симоненков. Источник: "Витебск, я гуляю"

Беларус з Лёзна Яўген Сіманенкаў, захоплены ў палон ва Украіне, трапіў пад абмен і быў сёння вернуты расійскаму боку. Яго імя з’явілася ў абменным спісе, апублікаваным у тэлеграм-канале «Наш выход», звярнуў увагу тг-канал «Витебск, я гуляю».

Сіманенкаў Яўген Фёдаравіч, 01.07.1978, пазначаны ў спісе пад нумарам 144. Яго грамадзянства не пазначана.

Даныя цалкам супадаюць з данымі жыхара Лёзна, які знік пасля сустрэчы з армянамі са Смаленска ў лютым 2026 года. Пра яго гісторыю раней пісала “Наша нiва”. Сужыцелька Яўгена Аксана Анціпенка расказвала, што ў Лёзна са Смаленска да свайго знаёмага прыехалі двое армян. Яны паклікалі Сіманенкава выпіць.

«Той выйшаў — і больш не прыйшоў! Сілай вывезлі і прадалі ў вайсковую частку ў штурмавікі», — расказвала Аксана.

Паводле слоў жанчыны, Сіманенкаў пазней патэлефанаваў і сказаў, што падпісаў кантракт з расійскім Мінабароны ў Смаленску пад пагрозай расстрэлу. У сакавіку мужчына трапіў у частку 31985 і атрымаў пазыўны «Сімон», а на пачатку красавіка пайшоў на баявое заданне і перастаў выходзіць на сувязь.

Паводле даных Belpol, Сіманенкаў займаўся некваліфікаванай працай, працаваў вальшчыкам лесу, рознарабочым, будаўніком, ездзіў на вахты ў Расію. У 2004 годзе да смерці збіў свайго сабутэльніка.

Украіна вярнула захопленага ў палон беларуса

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.