Фото: Wikipedia.org
Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны паведамілі пра страту сувязі са знішчальнікам F-16 падчас выканання баявога задання 29 ліпеня.
Паводле інфармацыі вайскоўцаў, самалёт выконваў задачу па перахопе паветраных цэляў на адным з участкаў фронту. Паводле папярэдніх даных, на борце ўзнікла няштатная сітуацыя, з-за чаго пілот быў вымушаны катапультавацца.
Лётчыка паспяхова эвакуявалі. Паведамляецца, што ён знаходзіцца ў бяспецы і дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для абследавання.
На месцы падзення самалёта працуюць спецыялісты і праваахоўныя органы. Паводле даных УСУ, ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва і разбурэнняў у выніку інцыдэнту не зафіксавана.
Прычыны здарэння высвятляюцца.