Украіна нанесла ўдар па ангарах са знішчальнікамі ў Крыме

Служба бяспекі Украіны заяўляе пра паражэнне ваеннага аэрадрома «Сакі» ў акупаваным Крыме. Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па ангарах, у якіх захоўваецца авіяцыйная тэхніка.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у двух ангарах на момант удару знаходзіліся знішчальнікі Су-30 і Су-30СМ. Пасля атакі ў ангары, дзе знаходзіўся Су-30СМ, быў зафіксаваны пажар, што сведчыць пра паспяховае паражэнне мэты.

Арыенціровачны кошт кожнага такога самалёта складае ад 30 да 50 млн долараў ЗША ў залежнасці ад камплектацыі», — паведамляе СБУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!