Украіна і Расія абмяняліся палоннымі праз Беларусь

Украіна і Расія 15 мая абмяняліся палоннымі па формуле “205 на 205”. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на расійскае Мінабароны.

“У цяперашні час расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога”, — заявілі ў ведамстве.

Пасярэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Расійскіх вайскоўцаў маюць намер даставіць у РФ для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны.

Раней ЗША абвяшчалі пра рэжым спынення агню на 9, 10 і 11 мая і абмен палоннымі 1000 на 1000 паміж Украінай і Расіяй.

Нагадаем, абмены палоннымі паміж Украінай і Расіяй звычайна праходзяць у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!