Ціханоўская прагаласавала на выбарах у Каардынацыйную раду

Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах у Каардынацыйную раду Беларусі. Паводле яе слоў, працэс галасавання заняў больш часу праз атакі на сістэму галасавання.

«Але гэта яшчэ раз паказвае, наколькі важныя гэтыя выбары. Нягледзячы на ціск і спробы перашкодзіць, беларусы працягваюць удзельнічаць. Далучайцеся, але памятайце пра бяспеку», — падкрэсліла лідарка дэмсіл.

Прагаласаваць можна праз сайт rada2026.svaepeera.com (жыхарам Беларусі рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN і рэжым інкогніта), а таксама праз мабільную праграму SVAE Peera для Android або праграму для iOS праз TestFlight.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!