Фото: t.me/Koord_shtab
18 чэрвеня Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых. Ён прайшоў у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Расія перадала Украіне 522 целы, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны.
Украіна перадала 33 целы.