КДБ запрашае на гутаркі людзей, звязаных з ЕГУ — праваабаронцы

У Беларусі працягваюцца пераследы пасля прызнання Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта экстрэмісцкай арганізацыяй. Раней стала вядома, што ўзбуджана крымінальная справа, звязаная з фінансаваннем ЕГУ, пачынаючы з 2016 года.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», спачатку да людзей прыходзілі з ператрусамі і допытамі. Аднак апошнім часам тактыка КДБ змянілася.

Цяпер людзям, якія нейкім чынам датычныя да ЕГУ, тэлефануюць супрацоўнікі КДБ і запрашаюць іх на гутарку.

Што адбываецца на такіх гутарках і якія іх наступствы, праваабаронцы не ўдакладняюць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!