Украіна хоча стварыць ракеты з далёкасцю да 2000 км

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі зацвердзіў канцэпцыю развіцця ракетных войскаў і артылерыі да 2030 года. Яна прадугледжвае стварэнне далёкабойных ракет.

“Асобны кірунак — развіццё ракетнага ўзбраення. Мы павінны нарошчваць магчымасці агнявога ўздзеяння на ўсю аператыўна-стратэгічную і стратэгічную глыбіню праціўніка. Для гэтага прадугледжана завяршэнне распрацоўкі і наступная серыйная вытворчасць айчынных балістычных і крылатых ракет. У спалучэнні з беспілотнымі сістэмамі гэта дазволіць стварыць збалансаваную сістэму далёкага агнявога ўздзеяння і забяспечыць паражэнне цэляў на адлегласці да 2000 кіламетраў”, — заявіў Сырскі.

У цэлым у стратэгіі робіцца стаўка на ўзбраенні ўкраінскай вытворчасці, паступовую адмову ад зношаных артылерыйскіх сістэм савецкай вытворчасці. У складзе войскаў захаваюцца падраздзяленні з артылерыяй замежнай вытворчасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!