У Віцебску ліквідуюць наступствы абвалу грунту побач з жылым домам
Рэдакцыя Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 11:55
https://reform.news/be/u-vicebsku-likvidujuc-nastupstvy-abvalu-gruntu-pobach-z-zhylym-domam/У Віцебску ліквідуюць наступствы абвалу грунту побач з жылым домам на вуліцы Шрадэра. Грунт абваліўся ўчора раніцай падчас правядзення земляных работ па пракладцы каналізацыйнай трубы.
На час работ жыхароў дома адсялілі.
“Праводзяцца работы па засыпанні катлавана мінералізаваным грунтам і пяском, устаноўцы жалезабетонных пліт для далейшага забівання шпунтоў”, — расказалі ў МНС.
Таксама ўжо вядуцца работы па пракладцы каналізацыйнай трубы.
