Reform.news

У Віцебск прывязуць карціну Марка Шагала «Над горадам»

Reform.news · 7 ліпеня 2026, 12:30

https://reform.news/be/u-vicebsk-pryvjazuc-karcinu-marka-shagala-nad-goradam/

Вядомы твор Марка Шагала «Над горадам» будзе экспанавацца ў Мастацкім музеі Віцебска ў дні «Славянскага базару». Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Палатно пераедзе з маскоўскай Траццякоўскай галерэі. Для экспанавання карціны ў Мастацкім музеі падрыхтавана асобная зала. Насупраць яе будзе выстаўленая праца Юрыя Пэна – настаўніка Шагала. Экспазіцыю дапоўняць карціны з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея – аўтапартрэт Пэна і партрэт яго таленавітага выхаванца, які таксама напісаў Пэн.

Карціна Шагала прабудзе ў абласным цэнтры на працягу двух месяцаў. Нагадаем, што да кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску экспануецца яшчэ адна карціна Марка Шагала – «Прагулка».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ