У Варшаве сёння чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларускія акторы

Культура
Фота: facebook.com/viachorka

Беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч паўдзельнічалі ў чытанннях «Дзядоў» Адама Міцкевіча, якія прайшлі ў цэнтры Варшавы каля помніка паэту.

Па ўсёй Польшчы сёння прайшло «Нацыянальнае чытанне» — штогадовая акцыя, падчас якой публічна чытаюць творы польскай класікі. Сёлета выбралі твор Міцкевіча «Дзяды».

У Варшаве сёння чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларускія акторы

У Варшаве сёння чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларускія акторы

У Варшаве сёння чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларускія акторы
Бажэна Шамовіч. Скрыншот відэатрансляцыі.
У Варшаве сёння чыталі «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Удзел у чытаннях узялі і беларускія акторы
Фота: facebook.com/viachorka

 

У «Дзядах» вельмі шмат сімвалічных момантаў, звязаных з беларускай культурай, нават самога выразу «Дзяды» не было ў польскай мове. Паэт Андрэй Хадановіч адзначаў, што абрад «з нашых абшараў, з Беларусі, з Вялікага Княства Літоўскага. У паэме ўваскрашаецца паўязычніцкі, паганскі ў сваёй аснове, але не чужы нашай версіі хрысціянства абрад выклікання духаў нябожчыкаў».

Па запрашэньні прэзыдэнта Караля Наўроцкага на імпрэзе прысутнічалі Святлана Ціханоўская і Павeл Латушка. На экранах падчас цырымоніі можна было бачыць помнік Міцкевічу у Мінску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.