Фото: Reform.by
Учора раніцай мы апублікавалі апытанне ў нашым тэлеграм-канале з пытаннем “За каго б вы прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду?”. Усе ахвотныя суткі маглі ананімна галасаваць за блокі, якія ўдзельнічаюць у выбарах. Сёння мы публікуем вынікі апытання – ёсць відавочны лідар.
Усяго ў нашым галасаванні прыняло ўдзел 2102 чалавекі. Форму апытання прагледзелі 16,2 тысячы разоў. Відавочных накрутак мы не заўважылі.
Варта адзначыць, што прыняць удзел у тг-апытанні маглі не толькі тыя, хто мае права галасаваць на выбарах у КР. Таксама частка тых, хто прыняў удзел у галасаванні, указалі, што не будуць галасаваць на рэальных выбарах – іх аказалася 637, або 30%.
Адказы размеркаваліся так:
Калі ачысціць вынік ад тых, хто прыняў удзел у апытанні, але вырашыў не галасаваць на выбарах у КР, а таксама ўлічыць усталяваны мінімальны праходны парог у 3%, долі размеркаваліся б так:
Спіс «Закон і правапарадак» (№7), які не пераадолеў праходны парог і набраў фактычна 2,5%, у размеркаванні мандатаў удзелу б не прымаў.
Калі лічыць 80 месцаў па ачышчаным варыянце пасля адсечкі спіса ніжэй за 3% і размеркаваць мандаты па метадзе Д’Ондта, атрымалася б так:
Звярніце ўвагу, гэта неафіцыйнае апытанне. Вынікі рэальных выбараў будуць адрознівацца. Таксама праверце, ці не памыліліся мы ў падліках.