У Талачыне раніцай гарэла крама

МНС ліквідавала пажар у краме ў Талачыне. Сігнал паступіў ратавальнікам сёння ў 7 раніцы.

На месцы работнікі МНС выявілі моцнае задымленне ўнутры крамы. Было ўстаноўлена, што загарэлася маёмасць на складзе магазіна.

Пажар ліквідаваны. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС. Пацярпелых няма.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!