Аэрапорт Мінска з 29 сакавіка пераходзіць на летні расклад. Ён будзе дзейнічаць да 24 кастрычніка.
У гэты перыяд з аэрапорта беларускай сталіцы будуць выконвацца рэйсы па 34 напрамках.
Усяго ў аэрапорце будуць працаваць 10 авіякампаній:
- “Азімут” (Мінеральныя Воды),
- “Аэрафлот” (Масква_Шарамеццева),
- “Белавія” (Алматы, Астана, Баку, Батумі, Дэлі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Камрань/Нячанг (В’етнам), Кутаісі, Матала (Шры-Ланка), Махачкала, Масква_Дамадзедава/Унукава/Шарамеццева, Мурманск, Санья, С.-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Тэль-Авіў, Туркменбашы, Урумчы),
- “Северсталь” (Калуга, Петразаводск, Чарапавец),
- “РэдВінгз” (Масква_Жукоўскі, Перм, Самара, Чэлябінск),
- “Пабеда” (Масква_Унукава, С.-Пецярбург),
- FlyDubai (Дубай),
- Air China (Пекін, Сіань),
- Uzbekistan Airways (Ташкент),
- SCAT (Алматы).
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!