Reform.news

У шматпавярховіку ў Віцебску трэснула столь

Рэдакцыя Reform.news · 8 студзеня 2026, 15:15

https://reform.news/be/u-shmatpavjarhoviku-vicebsku-trjesnula-stol/

На першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па праспекце Перамогі ў Віцебску адбылося прасяданне столевай пліты памерам 1,5х6 м.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ў МНС сёння ў 12:28. З пад’езда эвакуіравалі 34 чалавекі, у тым ліку 4 дзяцей. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

На месцы працуе гарадская камісія па надзвычайных сітуацыях. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Рэклама

Пакінуць адказ