У Варшаве пройдуць беларускія «Вячоркі»
Reform.news · 15 кастрычніка 2026, 13:17
https://reform.news/be/u-varshave-projduc-belaruskija-vjachorki/16 кастрычніка ў Цэнтры «Łowicka» ў Варшаве пройдуць першыя беларускія «Вячоркі».
Гэта новы цыкл культурных сустрэч, які аб’яднае традыцыйныя спевы, танцы пад жывую музыку, канцэрты, народныя гульні і пачастункі.
Сярод выступоўцаў – «Танцы ў Пазнаньцы», студыя мужчынскага спеву Сяргея Доўгушава, «Спеўны сход» і спецыяльны госць – беларуска-польскі ансамбль, назву якога абвесцяць толькі падчас мерапрыемства.
«Стартуем у Варшаве з беларускімі «Вячоркамі»! І яшчэ важныя моманты: вяртанне «Спеўных сходаў» і прэзентацыя маіх новых мужчынскіх гуртоў. Чакаем усіх!», – запрашае на імпрэзу Сяргей Доўгушаў.
Уваход вольны, пачатак у 19.00
Адрас: Centrum Łowicka, ul. Łowicka 21, Warszawa
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
