У Расіі знішчылі 40 тон груш, увезеных з Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 21:51
https://reform.news/be/u-rasii-znishchyli-40-ton-grush-uvezenyh-z-belarusi/4 і 5 лютага ў Пскоўскай вобласці Расіі знішчылі 40,8 тоны груш, якія ўвезлі з Беларусі, паведамляе Рассельгаснагляд.
Два аўтамабілі, якія ехалі ў абыход фітасанітарных пастоў, спынілі ў раёне вёскі Кунья. У вадзіцеляў не было дакументаў на тавар. На скрынках з грушамі засталіся этыкеткі з указаннем краін паходжання — Польшча і Нідэрланды.
Грушы знішчылі на палігоне цвёрдых бытавых адходаў. Узбуджаны справы аб адміністрацыйных парушэннях.
