Reform.news

У Пінску прадалі з аўкцыёну кватэру суддзі, які адмовіўся выносіць прысуды пратэстоўцам

Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 12:23

https://reform.news/be/u-pinsku-pradali-z-a-kcyjonu-kvatjeru-suddzi-jaki-admovi-sja-vynosic-prysudy-pratjesto-cam/

7-8 красавіка з другой спробы на аўкцыёне прадалі кватэру пінскага суддзі Аляксея Пацко. У 2020 годзе ён адмовіўся выносіць прысуды пратэстоўцам, паведамляе «Берасцейская вясна».

За двухпакаёвую кватэру плошчай 59,3 кв. метра змагаліся два пакупнікі. Пераможца зрабіў стаўку 110 040 рублёў. Першы аўкцыён адбыўся ў лютым, але тады купіць кватэру не знайшлося жадаючых.

Пацко не ведае, чаму яго кватэра была выстаўлена на таргі. Ён узяў яе ў крэдыт і рэгулярна яго выплачваў.

У жніўні 2020 года Пацко працаваў суддзёй у Пінску. Ён адмовіўся выносіць палітычна матываваныя прысуды пратэстоўцам. У кастрычніку 2020 года яго вызвалілі ад пасады. У 2021 годзе Пацко з’ехаў з Беларусі.

Рэклама

Пакінуць адказ