У падмаскоўнай Балашысе ў выніку выбуху загінуў кіроўца аўтамабіля

Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па факце гібелі кіроўцы аўтамабіля, які быў сёння рана раніцай узарваны ў Балашысе пад Масквой.

У паведамленні Следкама гаворыцца, што выбух прагрымеў сёння ў 5:30 падчас руху аўтамабіля BMW X3 каля жылога шматкватэрнага дома на вуліцы Калдунава ў мікрараёне Авіятараў. У выніку кіроўца аўтамабіля атрымаў шматлікія раненні, ад якіх памёр на месцы здарэння.

Асоба загінулага не раскрываецца. Аднак СМІ паведамляюць, што ў гэтым раёне пражывае вялікая колькасць вайскоўцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!