Расія не выключае правядзенне ў будучыні сумесных з Беларуссю вучэнняў па адпрацоўцы прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі. Пра гэта заявіў дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук, піша РІА «Навіны».
Ён нагадаў, што ў чэрвені 2024 года падраздзяленні беларускіх узброеных сіл ужо ўдзельнічалі ў другім этапе вучэнняў нестратэгічных ядзерных сіл Расіі.
“У яго ходзе адпрацоўвалася сумесная падрыхтоўка да баявога прымянення НСЯО. Пры неабходнасці не выключаецца правядзенне такіх вучэнняў у будучыні. Планаванне манеўраў, іх мэтаў, задач і задзейнічаных сродкаў адносіцца да кампетэнцыі міністэрстваў абароны дзвюх краін”, — заявіў прадстаўнік расійскага МЗС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
