Фото: t.me/gaiminsk
Пагрузчык LGCE і маршрутка Mercedes сутыкнуліся ў Мінску з-за невыканання дыстанцыі, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся сёння ўвечары каля дома №16 па вуліцы Лідскай. За рулём маршруткі быў 33-гадовы кіроўца. 34-гадовы пасажыр маршруткі дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Варта адзначыць, што на маршрутцы была размешчана рэклама крамы «еДИН» з таварамі, вырабленымі зняволенымі на прадпрыемствах крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі.