Фото: t.me/gaiminsk
Lamborghini ўрэзаўся ў трамвай на праспекце Машэрава ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт адбыўся сёння каля будынка №6.
43-гадовы кіроўца аўтамабіля пры развароце на дазваляльны сігнал святлафора не надаў перавагу сустрэчнаму трамваю. У выніку адбылося сутыкненне. На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.