Reform.news

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі за пікнік у парку

Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 12:20

https://reform.news/be/u-minsku-kampaniju-z-18-chalavek-zatrymali-za-piknik-u-parku/

Кампанія з 18 чалавек сабралася на пікнік у мінскім парку. Але адпачынак скончыўся ў РУУС Першамайскага раёна. На гісторыю аднаго з карыстальнікаў Threads звярнуў увагу праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як вынікае з паведамлення, людзі сабраліся на пікнік. Вечарыну перапынілі міліцыянеры, якія ў выніку даставілі ўсю групу ў РУУС, дзе ў людзей прагледзелі тэлефоны, а таксама далі падпісаць нейкі дакумент, не дазволіўшы яго прачытаць.

У РУУС затрыманых пратрымалі 2,5 гадзіны.

Рэклама

Пакінуць адказ