У Мінску будуць перакрываць вуліцы для рэпетыцый урачыстых мерапрыемстваў

У Мінску будуць перакрываць вуліцы для рэпетыцый урачыстых мерапрыемстваў. Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, яны будуць праходзіць 6 мая з 12:00 да 13:30 і 7 мая з 18:30 да 20:00.

Рух будзе абмяжоўвацца ў раёне плошчы Перамогі. Яго перакрыюць:

  • па пр-це Незалежнасці ад вул. Купалы да вул. Казлова;
  • па вул. Захарава ад пр-та Незалежнасці да вул. Першамайскай;
  • па вул. Кісялёва ад пр-та Незалежнасці да вул. Чырвонай.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!