Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі на 6 мая

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі. Ён абвешчаны з-за спякоты.

“Днём 6 мая (серада) у многіх раёнах па поўдні рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С”, – гаворыцца ў паведамленні.

Адначасова распаўсюджана і папярэджанне з жоўтым узроўнем небяспекі на той жа дзень, 6 мая.

“6 мая (серада) месцамі па рэспубліцы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны месцамі чакаюцца навальніцы”, – гаворыцца ў ім.

Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць маланерухомы атмасферны фронт і цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9… +15°С, месцамі +5… +8°С, максімальная ўдзень ад +16°С па поўначы да +31°С па поўдні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!