У Мінску адбыўся пажар у інстытуце Акадэміі навук

Выратавальнікі сёння ліквідавалі ўзгаранне ў адным з інстытутаў Акадэміі навук Беларусі на вуліцы Сурганава ў Мінску.

Як паведамілі ў МНС, прыбыўшы на месца, выратавальнікі выявілі шчыльнае задымленне на цокальным паверсе.

“У ходзе разведкі ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне маёмасці на плошчы 1 кв. м”, – дадалі ў МНС.

Пажар ліквідаваны. У выніку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі з будынка былі эвакуяваны 135 чалавек. Ніхто не пацярпеў.

Фота: МНС
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!