У мінскім метро запусцілі 5G на сямі станцыях і на перагонах
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 17:34
https://reform.news/be/u-minskim-metro-zapuscili-5g-na-sjami-stancyjah-i-na-peragonah/Інфраструктурны аператар beCloud запусціў сетку 5G на сямі станцыях Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній мінскага метро. Паводле звестак кампаніі, сувязь пятага пакалення даступная на платформах, у вестыбюлях і ў вагонах падчас руху па перагонах.
На Маскоўскай лініі 5G запрацаваў на пяці станцыях — «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Інстытут культуры» і «Грушаўка». На Аўтазаводскай лініі сетка даступная на «Купалаўскай» і «Нямізе».
Паводле слоў намесніцы гендырэктара beCloud па камерцыйных пытаннях Юліі Гаўрыловіч, з пачатку 2026 года пасажыры мінскага метро спампавалі праз адзіную сетку 4G/5G амаль 10 тысяч тэрабайтаў даных. Больш за ўсё трафіку прыпала на верасень і кастрычнік. У кампаніі разлічваюць, што запуск 5G палепшыць якасць сувязі ў гадзіны пік. Аператар плануе падключыць і іншыя станцыі метро, аднак тэрмінаў Гаўрыловіч не назвала.
Усяго ў Беларусі, паводле звестак beCloud, працуюць каля 1200 базавых станцый 5G. У Мінску аператар таксама пашырыў пакрыццё і павялічыў ёмістасць сеткі каля гандлёвых цэнтраў Palazzo, Galileo і Dana Mall, а таксама ў раёне Камароўскага рынку, ЦУМа і Вялікага тэатра.
