Брухан абраны прадстаўніком КР у Кантактную групу Савета Еўропы
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 17:30
https://reform.news/be/bruhan-abrany-pradsta-nikom-kr-u-kantaktnuju-grupu-saveta-e-ropy/Прадстаўніком Каардынацыйнай рады ў Кантактную групу Савета Еўропы абраны Арцём Брухан.
Па выніках галасавання Брухан набраў 45 галасоў, Аліса Рыжычэнка — 16, паведамляе прэс-служба КР.
Слуханні кандыдатаў прайшлі 24 лістапада. Падчас абмеркавання дэлегаты надалі асаблівую ўвагу збалансаванасці прадстаўнічых функцый, падтрымцы беларускіх валанцёраў і ветэранаў, узгадненню ініцыятыў з планам дзейнасці Савета Еўропы.
