Шулейка прызначаны гендырэктарам Гродзенскага мясакамбіната
Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 16:34
https://reform.news/be/shulejka-pryznachany-gendyrjektaram-grodzenskaga-mjasakambinata/Былы віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка прызначаны генеральным дырэктарам Гродзенскага мясакамбіната, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева.
Шулейка з чэрвеня 2024 года займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра. 23 лістапада 2026 года ён быў адпраўлены ў адстаўку.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Шулейка накіроўваецца ў Гродзенскую вобласць на «канкрэтны ўчастак» працы.
Шулейку 58 гадоў. За сваю кар’еру ён паспеў пабываць дырэктарам Лідскага мясакамбіната, узначальваў аб’яднанне «Гроднамясамалпрам», працаваў у Гродзенскім аблвыканкаме, быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці. З 2021 па 2024 год узначальваў Брэсцкую вобласць.
