У Мазыры затрыманы праваабаронца Уладзімір Целяпун
Рэдакцыя Reform.news · 17 красавіка 2026, 17:32
https://reform.news/be/u-mazyry-zatrymany-pravaabaronca-uladzimir-celjapun/У Мазыры затрыманы мясцовы праваабаронца і грамадскі актывіст Уладзімір Целяпун, паведамляе “Гомельская вясна”. Паводле папярэдніх даных, ён быў узяты пад варту некалькі дзён або каля тыдня таму.
Мяркуецца, што ён утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС. Дакладныя прычыны і прававыя падставы затрымання пакуль высвятляюцца.
Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 2019 годзе ён актыўна дапамагаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, калі тыя адстойвалі права на працу рэабілітацыйнага цэнтра “Вясёлка”.
