У Малдове ўпаў і выбухнуў дрон

17 жніўня ў паветраную прастору Малдовы заляцеў невядомы беспілотнік. Ён упаў каля вёскі Талмаз у Штэфан-Водскім раёне.

Паводле інфармацыі Мінабароны Малдовы, аб’ект быў выяўлены ў 17:37. Ён рухаўся ў напрамку Кучурган — Ціраспаль. Паветраную прастору на ўчастку закрылі на 15 хвілін.

Аб’ект знік з сістэм маніторынгу ў раёне населенага пункта Талмаз Штэфан-Водскага раёна. За 3 км ад Талмаза зафіксаваны выбух з узгараннем расліннасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!