У Літве спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink
Рэдакцыя Reform.news · 18 кастрычніка 2026, 14:10
https://reform.news/be/u-litve-sprabavali-padpalic-pradpryemstva-dze-zaho-vaecca-abstaljavanne-starlink/«Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу, неўзабаве пасля поўначы: была зроблена спроба падпалу літоўскага аб’екта, на якім захоўваецца камунікацыйнае абсталяванне Starlink. Раней профільныя службы папярэджвалі кампанію пра магчымасць падобных атак, меры бяспекі былі ўзмоцненыя, дзякуючы чаму спроба нападу не ўдалася”, — напісаў ён.
Паводле слоў прэм’ера, літоўскія службы ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаў і прымаюць меры для абароны людзей і іх маёмасці.
“Што датычыцца беспілотніка, які сёння раніцай праляцеў над тэрыторыяй Літвы, неабходна самым сур’ёзным чынам разгледзець версію аб дыверсіі. На заўтра я склікаю пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы. Надзвычай важна ўстанавіць, адкуль прыбыў дрон і ў які момант ён быў упершыню зафіксаваны радарамі. Таксама ключавое значэнне будуць мець вынікі аналізу абломкаў, праведзенага профільнымі службамі. Акрамя таго, мы абмяркуем прадастаўленне гэтым службам дадатковых паўнамоцтваў для нейтралізацыі беспілотнікаў”, – адзначыў ён.
