У Латвіі выявілі яшчэ адзін тунэль пад мяжой з Беларуссю

Латвійскія памежнікі выявілі яшчэ адзін тунэль, які вёў з тэрыторыі Беларусі.

У чацвер, 20 жніўня, пад Краславай латвійскія памежнікі затрымалі 28 чалавек, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі. Падчас разбору і абследавання прылеглай тэрыторыі быў выяўлены замаскіраваны мохам выхад з тунэля, які вядзе з Беларусі. Ён знаходзіўся за 20 метраў ад мяжы.

Гэта ўжо другі тунэль, выяўлены латвійскімі памежнікамі. Першы быў выяўлены 10 жніўня. Тады былі затрыманыя 15 чалавек.

Раней тунэлі выяўлялі ў Літве і Польшчы.

Фота: Valsts robežsardze
Фота: Valsts robežsardze
Фота: Valsts robežsardze
Фота: Valsts robežsardze
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!