У Гомелі зноў прарвала трубы. Больш за 100 прыватных дамоў засталіся без вады

У Гомелі 105 прыватных дамоў засталіся без вады з-за аварыі на вадаправодзе ў раёне вуліц Свірыдава і Ягаўкіна.

Гарадскія ўлады абяцаюць ліквідаваць наступствы аварыі да 17:00. На месцы працуе аварыйная брыгада і спецыяльная тэхніка, паведамляе старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Нагадаем, учора ў Гомелі прарвала трубу на вуліцы Хатаевіча.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!