У Гомелі чарговая аварыя на водаправодзе

4 лютага ў Гомелі адбылася чарговая аварыя на водаправодзе: прарвала трубы ў раёне дома №69 па вул. Хатаевіча.

Вада адключаная па адрасах: вул. Хатаевіча, 65, 67, 69, 71 і вул. Мазурава, 6, паведамляе старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

Водазабеспячэнне плануецца аднавіць да 17:00.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!