Reform.news

У гарах Кыргызстана знайшлі палатку зніклых беларускіх альпіністаў

Рэдакцыя Reform.news · 9 жніўня 2026, 10:47

https://reform.news/be/u-garah-kyrgyzstana-znajshli-palatku-zniklyh-belaruskih-alpinista/

У гарах Кыргызстана знайшлі палатку зніклай групы альпіністаў. Унутры нікога не было, паведамляе «Спутник Кыргызстан» са спасылкай на МНС Кыргызстана.

Група альпіністаў, у складзе якой два беларусы, паднялася на пік Курумды на Заалайскім хрыбце па Паўночным грэбні. 4 жніўня альпіністы сказалі аператару, што гатовыя да спуску, але з таго часу не выходзілі на сувязь і не выйшлі на кантрольную кропку. Трэці чалавек у групе — грамадзянін Літвы (паводле некаторых крыніц, грамадзянін Латвіі).

Для пошуку альпіністаў была сфарміравана выратавальная група. Пошукі працягваюцца.

«8 жніўня ратавальнікі МНС вялі пошукі і заначавалі на вышыні 5 тысяч метраў. Сёння да пошукавай аперацыі падключылі 5 ратавальнікаў са спецтэхнікай, 5 супрацоўнікаў Памежнай службы і двух гідаў-добраахвотнікаў — грамадзян Швейцарыі», — заявілі ў МНС Кыргызстана.

Рэклама

Пакінуць адказ