Reform.news

У Францыі заявілі пра нязменнасць палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Рэдакцыя Reform.news · 13 чэрвеня 2026, 17:15

https://reform.news/be/u-francyi-zajavili-pra-njazmennasc-palityki-dachynenni-da-rjezhymu-lukashjenki/

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, дэлегат Каардынацыйнай рады Павел Латушка і спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан сустрэліся з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці.

На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні прыцягнення да адказнасці. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі выказаўся за неабходнасць прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы, здзейсненыя супраць беларускага і ўкраінскага народаў.

Латушка і Брухан таксама азнаёмілі Пеці з канцэпцыяй круглага стала як механізму выхаду з унутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Фрэдэрык Пеці са свайго боку падкрэсліў, што Францыя не змяняе сваю палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе АПК.

Рэклама

Пакінуць адказ