У Беларусі здаюць першы цэнтралізаваны экзамен у гэтым годзе

У Беларусі пачынаюцца цэнтралізаваныя экзамены і тэсціраванні. Сёння выпускнікі і абітурыенты будуць здаваць першыя ў гэтым годзе ЦТ і ЦЭ.

26 мая праходзяць экзамены і тэсціраванні па прадмеце на выбар.

Паводле даных Міністэрства адукацыі, на ЦТ зарэгістраваныя больш за 66 тыс. чалавек, на ЦЭ — каля 59 тыс. чалавек. Выпрабаванні пройдуць у 144 пунктах.

29 мая пройдзе ЦТ і ЦЭ па беларускай і рускай мовах.

2 чэрвеня запланавана цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі, замежных мовах, 5 чэрвеня — па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы.

Рэзервовыя дні для ЦЭ ў гэтым годзе — 20 і 22 чэрвеня, а для ЦТ — 18, 20 і 22 чэрвеня.

У 2026 годзе ВНУ плануюць прыняць 49,1 тыс. чалавек, у тым ліку на бюджэтнае навучанне — 33,1 тыс.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!