Фото: unsplash.com
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Беларусі зафіксаваў незаконнае распаўсюджванне персанальных даных кліентаў сеткі «Додо Піца» (ТАА «Пицца Стар»). Аператар прызнаў факт уцечкі.
У выніку інцыдэнту былі скампраметаваныя імёны, адрасы дастаўкі, нумары тэлефонаў і даты рэгістрацыі кліентаў. Цэнтр ініцыяваў пазапланавую праверку кампаніі. Апошняя прымае меры для мінімізацыі наступстваў уцечкі.