Беларускія падаткавікі зноў намякнулі на блакіроўку Spotify

У Telegram-канале беларускага Міністэрства па падатках і зборах з’явіўся працяг паста ад 29 чэрвеня, у якім утрымліваўся намёк на блакіроўку Spotify.

“Усе неабходныя меры ветлівай прафілактыкі падатковымі органамі былі прынятыя, і тэрміны, у якія рэкамендавалася пагасіць запазычанасць, мінулі. Нават прапановы аб садзейнічанні ў правядзенні плацяжоў не знайшлі водгуку. А лісты, накіраваныя на электронную пошту плацельшчыка-нерэзідэнта, засталіся без адказу.

Беларусь славіцца ветлівасцю і талерантнасцю. Мы заўсёды імкнёмся вырашыць пытанне выплаты падаткаў мірным спосабам. Але актыўнае ігнараванне даўжніком сваіх абавязкаў прымушае кантралёраў быць вынаходлівымі…

На вялікі жаль карыстальнікаў музычнага сэрвісу, якія ні ў чым не вінаватыя, Беларусь больш не гарантуе замежнаму даўжніку якасць сэрвісу. Упэўненыя, што найбліжэйшым часам яны гэта адчуюць.

Хутчэй за ўсё, гэта справаакуе масавыя прэтэнзіі да пастаўшчыка кантэнту з патрабаваннямі вяртання сродкаў. Хіба такую рэакцыю хацела атрымаць замежная кампанія, якая транслюе аўдыя- і медыякантэнт?

Верагодна, гэта нагода меламанам задумацца, ці вартая якасць сэрвісу грошай, заплачаных за карыстанне ім.

Мы падрыхтавалі некаторыя «сюрпрызы»!”гаворыцца ў запісе.

Нагадаем, у Беларусі замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі рэзідэнтам краіны, павінны выплачваць ПДВ. Для гэтага ім патрабуецца зарэгістравацца ў ІМПЗ па Мінску. У выпадку нявыплаты ПДВ Міністэрства па падатках і зборах можа блакіраваць доступ да рэсурсу кампаніі.

29 чэрвеня ў МПЗ ужо размясціла пост, у якім намякала на магчымыя праблемы «замежнай кампаніі, скажам, шведскай», якая займаецца прадастаўленнем музычнага сэрвісу.

Трэба адзначыць, што і пасля другога паста МПЗ не адбылося ніякіх змен у спісе інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам. Раней міністэрства ўжо абмяжоўвала доступ да AirBNB, Alibaba, Megogo, Activision і іншых.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!