Польская Памежная ахова з пятніцы па нядзелю зафіксавала амаль 40 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі мігрантамі. Трэба адзначыць, што падобных выхадных у статыстыцы польскіх памежнікаў даўно не было.
У пятніцу былі спыненыя 18 спроб, у суботу — дзевяць, а ў нядзелю — 10.
“Частка мігрантаў адступіла ўглыб Беларусі, астатнія былі затрыманыя на польскім баку”, — паведамілі ў Памежнай ахове.
Мяжу спрабавалі парушыць грамадзяне Афганістана і Пакістана.
Акрамя таго, за выхадныя памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які прыехаў забраць пяць чалавек, што перасеклі мяжу.