У Беларусі з 1 сакавіка ўводзіцца поўная экстэрытарыяльнасць рэгістрацыі нерухомасці

У Беларусі з 1 сакавіка ўводзіцца поўная экстэрытарыяльнасць рэгістрацыі нерухомасці. Пра гэта паведамляе Дзяржкаммаёмасць. Адпаведная норма замацавана пастановай камітэта, якая ўступае ў сілу з указанай даты.

З 1 сакавіка падаць заяву і дакументы можна ў любую тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі, незалежна ад месца знаходжання аб’екта нерухомасці. Пры гэтым усе рэгістрацыйныя дзеянні будуць выконвацца па месцы звароту заяўніка.

Да гэтага поўная экстэрытарыяльнасць дзейнічала толькі ў Мінску і Мінскай вобласці. У астатніх рэгіёнах па такім прынцыпе толькі прымалі дакументы і выдавалі гатовыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!