У Беларусі тэрмін чакання КТ і МРТ скарацілі да 30 дзён

З 1 ліпеня 2026 года ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя Беларусі ўводзіцца новы падыход да правядзення планавых КТ і МРТ без кантраставання. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, тэрмін чакання даследавання не будзе перавышаць 30 каляндарных дзён.

У экстраных выпадках пры наяўнасці неадкладных медыцынскіх паказанняў абследаванне праводзіцца па-за чаргой у першачарговым парадку.

Як адзначылі ў ведамстве, пры ўзнікненні пытанняў па запісе або тэрмінах можна звярнуцца да адміністрацыі сваёй паліклінікі або бальніцы, альбо напісаць у тэлеграм-чат-бот Міністэрства аховы здароўя @mzbel_bot.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!