Фото: unsplash.com
Савет міністраў пастановай №299 ад 15 чэрвеня зацвердзіў палажэнне аб фарміраванні і вядзенні рэестра вытворцаў кармоў і кармавых дабавак.
У красавіку гэтага года быў падпісаны ўказ, якім было прадпісана стварыць дадзены рэестр. Дзейнасць вытворцаў, не ўключаных у яго, будзе лічыцца незаконнай.
Весці рэестр будзе Мінсельгасхарч. Вытворца кармоў і кармавых дабавак для ўключэння ў рэестр павінен будзе прадставіць пералік тэхналагічнага абсталявання, лакальны прававы акт, які рэгламентуе вытворчасць, акт унутранага аўдыту, што пацвярджае адпаведнасць прадукцыі патрабаванням тэхрэгламенту, дэкларацыі адпаведнасці патрабаванням тэхрэгламенту.
Палажэннем вызначаны пералік звестак, якія будуць уключацца ў рэестр, а таксама парадак іх змянення.