У Беларусі стартуюць штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці – Мінабароны
Рэдакцыя Reform.news · 17 лютага 2026, 08:44
https://reform.news/be/u-belarusi-startujuc-shtogadovyja-zanjatki-pa-mabilizacyjnaj-gato-nasci-minabarony/Мінабароны абвясціла аб пачатку штогадовых заняткаў па мабілізацыйнай гатоўнасці. Яны пройдуць па ўсёй краіне з 17 па 20 лютага. Заняткі праводзяцца пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў.
“Ва ўсіх раёнах краіны пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў”, – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама заняткі датычацца фарміравання атрадаў народнага апалчэння.
