Генпракуратура хоча замяніць маніторынгам дэклараванне даходаў чыноўнікаў
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 11:12
https://reform.news/be/genprakuratura-hocha-zamjanic-manitoryngam-djeklaravanne-dahoda-chyno-nika/Генеральная пракуратура хоча ўвесці ў дачыненні да дзяржчыноўнікаў фінансавы маніторынг. Пра гэта ў Нацыянальным сходзе заявіў генпракурор Дзмітрый Гара.
“Асноўныя намаганні накіраваны на забеспячэнне дзейснага кантролю за маёмасным становішчам службовых асоб і барацьбу з іх незаконным узбагачэннем.
Так, у цяперашні час па ініцыятыве Палаты прадстаўнікоў ідзе праца над зменамі правілаў дэкларавання даходаў і маёмасці. Прапрацоўваецца пытанне адмены штогадовага прадстаўлення дэкларацый. Замест гэтага ўпаўнаважаны дзяржорган павінен будзе ажыццяўляць маніторынг фінансавага становішча дзяржаўных службовых асоб”, – сказаў генпракурор.
