Фото: president.gov.by
У Беларусі спрашчаюцца адміністрацыйныя працэдуры. Сёння падпісаны ўказ, якім уносяцца змены ў нарматыўныя акты па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Адзначаецца, што яны скарэкціраваны з улікам правапрымяняльнай практыкі і змен у заканадаўстве.
“Дакумент накіраваны на зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян, аптымізацыю і спрашчэнне значнай колькасці працэдур. Змены ўнесены на комплекснай аснове і з улікам прапаноў грамадскасці, шырокага кола зацікаўленых органаў і арганізацый”, — гаворыцца ў паведамленні.
Скарачаецца колькасць запытваемых дакументаў па больш як 100 адміністрацыйных працэдурах. Напрыклад, пры прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць аплату за ажыццяўленне шэрагу працэдур, больш поўна будуць выкарыстоўвацца магчымасці ЕРІП.
Дзяржаўныя органы таксама будуць запытваць значную частку звестак самастойна, у тым ліку з дапамогай аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм. У прыватнасці, выключаецца неабходнасць атрымання бацькамі даведак, звязаных з забяспечанасцю дзяцей пуцёўкамі за кошт бюджэтных сродкаў. Адпаведныя звесткі будуць аўтаматычна запытвацца з адзінай сістэмы ўліку такіх дзяцей Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.
Скарачаюцца тэрміны ажыццяўлення шэрагу адміністрацыйных працэдур.
“У той жа час, для больш поўнай рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў замацоўваюцца новыя адміністрацыйныя працэдуры. Напрыклад, гаворка ідзе аб атрыманні згоды органа апекі на адчужэнне жылога памяшкання ў інтарэсах непаўналетняга дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.
З мэтай узмацнення прававой абароненасці грамадзян для ажыццяўлення асобных працэдур уводзяцца дадатковыя дакументы. Напрыклад, для здзелак з дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, якія разумеюць пад сабой узнікненне права агульнай сумеснай уласнасці сужэнцаў”, — патлумачылі ў прэс-службе Лукашэнкі.