У Беларусі рыхтуюць указ аб Парку высокіх тэхналогій

Навіны
Анна Рябова. Скриншот видео t.me/government_by

У Беларусі рыхтуецца новы ўказ, які рэгулюе працу Парка высокіх тэхналогій. Як паведаміла начальніца сакратарыята Назіральнага савета ПВТ Ганна Рабава, праект дакумента цяпер праходзіць апрабацыю сярод дзяржаўных органаў.

“Вы ведаеце, што ў нас ніколі нельга статычна казаць, што створаны аптымальныя ўмовы. Я, напэўна, ужо не адзін раз казала, што з нас спісваюць, спісваюць вельмі актыўна для таго, каб перабіць нашы поспехі і перахапіць наш рынак і нашу аўдыторыю, ствараюць нават больш ільготныя ўмовы. Таму ўвесь час даводзіцца адаптаваць і нашы нейкія інстытуцыянальныя патрабаванні.

У прыватнасці, мы ўжо цяпер выходзім на прыняцце так званага ўказа “ПВТ 3.0″. Цяпер ён праходзіць апрабацыю сярод дзяржорганаў, таму хутка мы прапануем ужо і грамадскасці новыя навацыі ў нашай інстытуцыі”, — расказала яна па выніках пасяджэння Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій, якое правёў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

На пасяджэнні Назіральнага савета таксама разгледзелі рэгістрацыю новых рэзідэнтаў ПВТ і ўхваленне бізнес-праектаў. Акрамя таго, абмяркоўвалася ўключэнне новага віду дзейнасці з прымяненнем адытыўных тэхналогій і пытанні крыптасферы.

Рабава паведаміла, што на пасяджэнні разглядаюцца заяўкі больш як 30 кампаній. Паводле яе слоў, толькі невялікая частка з іх працуе па заказной мадэлі, тады як астатнія выкарыстоўваюць прадуктовую або змешаную мадэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.