У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» супольнасці тых, хто настальгуе па СССР

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго трапілі супольнасці, якія аб’ядноўваюць людзей, што адмаўляюць распад СССР: старонка ва «УКантакце» «Могилев и Могилевская область СССР/БССР», а таксама Telegram-чаты «Информационный чат СССР» і «Белорусская ССР». Адпаведнае рашэнне прыняў 11 мая 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва.

Акрамя таго, у спіс уключаныя:

  • старонкі ў TikTok «ДАРМАЕД», «Lichalapouski», «lisbet25730», «basta_bel», «Arturs Burinskis», «BELPOL», «zhekapobeda», «Анна Самохина»;
  • старонка ў Instagram «solibel.no»;
  • старонкі ў Facebook «Александр Рыков», «Борис Давид Балтэ», «Валанцёрскi Центр Сустрэча», «Anton Malkin»;
  • старонка ў X «Каранi Беларускай»;
  • YouTube-канал «Анна Самохина».

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!