Інданезійская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі прыехала ў Беларусь

Беларусь наведвае інданезійская дэлегацыя на чале з каардынуючым міністрам па эканамічных пытаннях Аірлангга Хартарта. Гасцей па прыбыцці сустрэў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

15 мая дэлегацыя прыме ўдзел у 8-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама наведае шэраг беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!